Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 красавіка 2024 года

Па стане на 15 красавіка на Дняпры, Нёмане ў г.Стоўбцы і г.Масты, а таксама на Сожы ў г. Гомель назіраецца нязначны (1-4 см за суткі) рост узроўняў вады. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Віліі, Бярэзіне і Прыпяці адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-24 см за суткі і роўны іх ход.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 23 см, тут адзначаецца роўны ход ўзроўню вады.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці.
Тэмпература вады некалькі панізілася і складае ў рэках ад 6,8°C да 15°C, у вадаёмах ад 7,2°C да 12 ° C.
У найбліжэйшыя дні на рэках краіны будзе пераважаць рост узроўняў вады, тэмпература вады будзе паніжацца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў