Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
14.04.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 14 красавіка 2021 года

Па стане на 14 красавіка на рэках краіны пераважае спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-13 см. Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-14 см за суткі назіраецца на большым працягу Дняпра, асобных участках Нёмана, Віліі і некаторых прытоках Заходняга Буга. На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа, Дняпры ў г.Жлобін і г.Лоеў, Бярэзіне у г.Беразіно, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад, яго прытоках рэках Остеэр у в.Ходунь, Праня ў в. Ляцягі, Бесядзь ў в.Свяцілавічы і Іпуць у г.Добруш, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, г.Мазыр і г.Нароўля, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжэ і Пціч у в.1-я Слабодка.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 3,7º С да 12ºС.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, на прытоку Сожа рацэ Іпуць у г.Добруш узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў