Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
14.01.2022

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 14 студзеня 2022 года

Па стане на 14 студзеня забярэгі і шугаход адзначаюцца на Заходняй Дзвіне каля г.Віцебск, Дняпры каля г.Магілёў, Нёмане каля г.Гродна, большасці яго прытокаў і на прытоках Заходняга Буга. На астатніх участках названых вышэй рэк, а таксама на Бярэзіне, Сожы і Прыпяці назіраецца ледастаў і ледастаў з палонкамі, месцамі адзначаецца вада на лёдзе. На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Лукомскае, Дрывяты, Нарач, Выганашчанскае і Чырвонае назіраецца ледастаў.
На рэках краіны адзначаюцца ваганні узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 36 см за суткі.
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Нёмане у в.Беліца, Дняпры ў п. г. т.Лоеў, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты, Прыпяці ў в.Чарнічы, яе прытоках рэках Случ у в. Ленін і Пціч у в. 1-я Слабодка.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будуць назірацца ваганні узроўняў вады, на прытоку Нёмана рацэ Шчара ў г.Слонім ўзровень вады перавысіць адзнаку выхаду вады на пойму. У лядовай абстаноўцы істотных змяненняў не чакаецца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў