Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.10.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 кастрычніка 2021 года

У мінулы перыяд (12-14 кастрычніка) на рэках пераважаў спад узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Бабруйск пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на прытоках Заходняга Буга рацэ Лясная ў г.Камянец і Сожа рацэ Бесядзь у в.Свяцілавічы ўзроўні вады апусціліся ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.
Па стане на 15 кастрычніка на рэках краіны адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-7 см.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне каля г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры каля г.Магілёў, Бярэзіне у г.Бабруйск, Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад.
Тэмпература вады складае ў рэках 4,3-10ºС, вадаёмах 7,2-9,2ºС.
У бліжэйшую пяцідзёнку на большасці рэк спад узроўняў вады захаваецца, у выніку чаго на Дняпры каля г.Жлобін пагоршацца ўмовы для працы рачнога транспарту.

 

Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў