Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.04.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 красавіка 2021 года

У мінулыя суткі на прытоку Сожа рацэ Іпуць у г.Добруш узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.
Па стане на 15 красавіка на большасці рэк краіны захоўваецца спад узроўняў вады, рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-10 см за суткі назіраецца толькі на Дняпры, Сожы ў г.Гомель і некаторых малых рэках.
На Нёмане ў г.Гродна узровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці для працы рачнога транспарту.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа, Дняпры ў г.Жлобін і г.Лоеў, Бярэзіне у г.Беразіно, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад, яго прытоках рэках Остэр у в.Ходунь, Проня ў в.Ляцягі, Бесядзь ў в.Свяцілавічы, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, г.Мазыр і г.Нароўля, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжэ і Пціч у в.1-я Слабодка.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 3,5ºС да 12ºС.
У бліжэйшыя дні выпадзенне ападкаў абумовіць павышэнне ўзроўняў вады на асобных участках рэк.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў