Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 сакавіка 2024 года

Па стане на 15 сакавіка на рэках амаль паўсюдна захоўваецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў басейнах Заходняй Дзвіны і Сожа да 19 см за суткі, у басейнах Нёмана, Віліі, Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці да 7 см за суткі. Рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне ў г.Полацк і Дняпры ў г.п.Лоеў з інтэнсіўнасцю 5-6 см за суткі, а на прытоку Дняпра рацэ Друць з сутачнай інтэнсіўнасцю 34 см.
Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Сожы ў г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, яе прытоках рэках Пціч у в.Першая Слабодка, Случ у аг.Ленін і на прытоку Нёмана рацэ Шчара ў г.Слонім.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваецца на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж. На вадасховішчах Чыгірынскае, Вілейскае, азёрах Нарач, Лукомскае і Дрывяты назіраецца ледастаў з палонкамі і закраінамі, лёд растае на месцы.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, у выніку чаго на прытоку Прыпяці рацэ Пціч у д.Першая Слабодка ўзровень вады апусціцца ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў