выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
16.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 16 красавіка 2024 года

Па стане на 16 красавіка на рэках краіны пераважае спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 24 см. Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі назіраецца на ўсім працягу Дняпра, Нёмане ў г.Гродна, некаторых іх прытоках, а таксама на асобных прытоках Бярэзіны, Сожа і Прыпяці.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейна Нёмана.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 23 см, тут адзначаецца роўны ход ўзроўню вады.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 6,8°C да 15°C, у вадаёмах ад 7,4°C да 12°C.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе адзначацца спад узроўняў вады і роўны іх ход. 

Спецыялізаваныя сайты