выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
17.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 17 красавіка 2024 года

Па стане на 17 красавіка рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-24 см за суткі назіраецца на Заходняй Дзвіне ў аг. Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў – Лоеў і яго прытоку іўня-Будка. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Віліі, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці адзначаецца спад (да 8 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейна Нёмана.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 23 см, тут адзначаецца роўны ход ўзроўню вады.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці.
Тэмпература вады панізілася і складае ў рэках ад 5,8°C да 14°C, у вадаёмах ад 7,3°C да 11°C.
У найбліжэйшыя дні істотных змен ва ўзроўневым рэжыме рэк не чакаецца, тэмпература вады панізіцца.

Спецыялізаваныя сайты