Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
18.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 18 сакавіка 2024 года

У мінулы перыяд (16-17 сакавіка) на прытоку Нёмана рацэ Шчара ў г.Слонім ўзровень вады апусціўся ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.
Па стане на 18 сакавіка на Віліі, Дняпры, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці назіраецца спад (да 8 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход. На Заходняй Дзвіне і Нёмане адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-27 см. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады дасягаюць небяспечных высокіх адзнак на прытоках Прыпяці рэках Пціч у в.Першая Слабодка і Случ у аг.Ленін, а.на Сожы ў г.Гомель, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Петрыкаў.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Ледастаў з палонкамі і закраінамі па-ранейшаму захоўваецца на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж. На вадасховішчах Чыгірынскае, Вілейскае, азёрах Нарач, Лукомскае і Дрывяты назіраецца ледастаў з палонкамі і закраінамі, лёд мяняе сваю структуру, цямнее і растае на месцы.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будуць назірацца нязначныя ваганні ўзроўняў вады, на Сожы ў г.Гомель узровень вады апусціцца ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў