19.04.2024
Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 красавіка 2024 года
Па стане на 19 красавіка рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-7 см назіраецца на Заходняй Дзвіне ў аг. Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў – Лоеў і на асобных іх прытоках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Віліі, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-28 см за суткі.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейна Нёмана.
Узровень вады на 20 см перавышае небяспечную высокую адзнаку на Прыпяці ў г.Петрыкаў, тут адзначаецца спад ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю 3 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 3,8°C да 14°C, у вадаёмах ад 7,7°C да 11°C.
Да канца гэтага тыдня паказаная вышэй гідралагічная абстаноўка істотна не зменіцца.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання