Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
19.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 сакавіка 2024 года

У мінулыя суткі на прытоку Прыпяці рацэ Случ у аг.Ленін узровень вады апусціўся ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.
Па стане на 19 сакавіка на Нёмане, Віліі, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца нязначны (1-7 см за суткі) спад узроўняў вады, на Заходняй Дзвіне, Дняпры і Сожы адзначаюцца ваганні узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-19 см.на большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады дасягаюць небяспечных высокіх адзнак на Сожы ў г.Гомель і на прытоку Прыпяці рацэ Пціч у в.Першая Слабодка, а перавышаюць іх на Прыпяці ў В. Чэрнічы і г.Петрыкаў.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваецца на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж, на азёрах Нарач, Лукомскае і Дрывяты павялічваюцца прасторы з адкрытай воднай паверхняй, лёд мяняе сваю структуру і яго адносіць ад берага.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні узроўняў вады, на прытоку Прыпяці рацэ Пціч у в.Першая Слабодка ўзровень вады апусціцца ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў