Па стане на 21 красавіка на Заходняй Дзвіне на ўчастку Ула – Полацк, Дняпры на ўчастку Орша – Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы на ўчастку Слаўгарад – Гомель адзначаецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Віліі і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-13 см за суткі.
На Сожы ў г.Слаўгарад, яго прытоках рэках Асцер у в.Хадунь і Беседзь у аг.Свяцілавічы вада знаходзіцца на пойме.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 8,0°C да 17°C, у вадаёмах ад 11°C да 17°C.
У найбліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, тэмпература вады ў рэках і вадаёмах краіны павысіцца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies