Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
22.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 22 красавіка 2024 года

 У мінулы перыяд (20-21 красавіка) выпадзенне ападкаў абумовіла павышэнне ўзроўняў вады на рэках краіны.
Па стане на 22 красавіка рост узроўняў вады назіраецца ў басейне Заходняй Дзвіны з інтэнсіўнасцю да 101 см за суткі, у басейне Сожа з інтэнсіўнасцю да 60 см за суткі, у басейнах Віліі, Дняпра і Бярэзіны з інтэнсіўнасцю да 21 см за суткі. У басейнах Нёмана і Прыпяці адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-18 см за суткі.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейна Нёмана.
Петрыкаў ўзровень вады на 18 см перавышае небяспечную высокую адзнаку, тут адзначаецца рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 4,6°C да 11°C, у вадаёмах ад 7,8°C да 10 ° C.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк рост узроўняў вады захаваецца, тэмпература вады панізіцца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў