25.07.2024
Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 ліпеня 2024 года
У мінулы перыяд (20-24 ліпеня) на рэках пераважаў спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы ў г.Крычаў і Дняпры ў г.Жлобін узроўні вады зноў апусціліся ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
Па стане на 25 ліпеня на большасці рэк адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-35 см. Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр у в.Куты.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Слаўгарад і г. Крычаў узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 16°C да 28°C, у вадаёмах ад 23°C да 27°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе адзначацца ў асноўным спад узроўняў вады.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання