Па стане на 5 чэрвеня рост узроўняў вады назіраецца на большасці рэк басейна Прыпяці, у ніжнім цячэнні Дняпра і Бярэзіны, на асобных участках рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана і Віліі.
На прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах ад 13°C да 20°C у рэках, у вадаёмах ад 16°C да 20°C.
У найбліжэйшыя суткі на рэках указаная вышэй гідралагічная абстаноўка захаваецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies