Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.07.2022

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

 
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - свята беларускай дзяржаўнасці, якое штогод адзначаецца 3 ліпеня.

3 ліпеня - гістарычна значная дата ў лёсе Беларусі. Дата стала сімвалам свабоды і міру. У гэты дзень у 1944 годзе войскі маршала Канстанціна Ракасоўскага і генерала арміі Івана Чарняхоўскага вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горад Мінск.

Даведачна. Да канца 1996 года Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы святкавалі 27 ліпеня - у дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце ў 1990 годзе, але на рэспубліканскім рэферэндуме большасць жыхароў нашай краіны прынялі рашэнне адзначаць свята 3 ліпеня.

Беларусы заплацілі высокую цану за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Па ўдакладненых падліках, загінуў кожны трэці жыхар краіны, з іх каля мільёна былі дзеці да 18 гадоў…

Кульмінацыяй перамогі стала вызваленне Мінска. Жыхары сталіцы арганізавалі грандыёзную сустрэчу вызваліцелям. У адным з ваенных данясенняў гэта апісвалася так: "Танкі былі падобныя на вялізныя букеты кветак, а не на грозныя баявыя машыны".

З асаблівай урачыстасцю Дзень Незалежнасці ў Беларусі святкуецца ў юбілейныя даты - 60, 65, 70 і 75 гадоў з дня вызвалення ад нямецкай акупацыі.

Белгідрамет віншуе Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Мы адзначаем гэтае свята, славячы нашых герояў, якія пераадолелі страшныя цяжкасці вайны дзеля вызвалення роднага краю! Жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў