Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.11.2022

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь штогод 7 лістапада.
Гэта дзяржаўнае свята заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 і з'яўляецца сімвалам павагі да традыцый і здзяйсненняў папярэдніх пакаленняў.
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 года стала адной з найзначнейшых падзей XX стагоддзя, карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі і аказала вялікі ўплыў на гісторыю беларускай зямлі.
Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

З гісторыі свята
У ноч з 7 на 8 лістапада 1917 года ў Петраградзе адбылося паўстанне. Па сігнале, якім стаў стрэл крэйсера «Аўрора», узброеныя працоўныя, салдаты і матросы захапілі Зімовы палац, зрынулі Часовы ўрад і абвясцілі Ўладу Рад.
Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Людзі атрымалі права на працу, на адукацыю, на адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай.
Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
Да 1991 года 7 лістапада быў галоўным святам СССР і насіў больш урачыстую, чым цяпер назву - Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. На працягу ўсёй савецкай эпохі 7 лістапада быў "чырвоным днём календара", гэта значыць дзяржаўным святам, якое адзначалі не толькі асаблівым колерам у штодзённіку, але і абавязковымі дэманстрацыямі працоўных, якія праходзілі ў кожным горадзе краіны.
Гісторыя гэтага свята скончылася з распадам Савецкага Саюза і развянчаннем камуністычнай ідэалогіі. У Расіі свята было перайменавана спачатку ў Дзень згоды і прымірэння, а затым і скасавана зусім. У Беларусі ж гэтае свята па-ранейшаму адзначаецца, але атрымала новую назву - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Захоўваючы гэты дзень сярод іншых памятных дат, мы тым самым аддаём даніну павагі мільёнам людзей, для якіх многія гады гэта было галоўнае свята дзяржавы. Толькі той, хто памятае і шануе сваю гісторыю, можа з аптымізмам глядзець у будучыню.

У гэты святочны дзень Белгідрамет жадае ўсім моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, значных поспехаў і новых дасягненняў на карысць нашай любімай Радзімы!
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў