 
                9 мая 2025 года споўніцца 80 гадоў з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй.
Дзень Перамогі – свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Гэта дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто прыбліжаў Вялікую Перамогу. У Беларусі памяць аб Вялікай Айчыннай вайне захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. У летапісе нашай краіны не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна, не было подзвігу значней, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, які выратаваў чалавецтва ад нацызму. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога – вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.
Белгідрамет таксама ўнёс свой уклад у агульную справу перамогі. Назіральнікі асобных станцый і пастоў мужна працягвалі праводзіць назіранні ў перыяд акупацыі – у Горках, Васілевічах, Мар'інай Горцы, Барысаве, Ганцавічах і іншых гарадах і населеных пунктах. У гады вайны метэаралагічныя дадзеныя адыгрывалі важную ролю для авіяцыі. Дакладныя прагнозы надвор'я дазвалялі планаваць баявыя аперацыі і забяспечвалі бяспеку палётаў. Самаадданая праца метэаролагаў, часта пад агнём праціўніка, спрыяла дасягненню Перамогі.
Сёння, праз 80 гадоў, мы схіляем галовы перад памяццю паўшых герояў. Мы памятаем пра тых, хто аддаў свае жыццё за мірнае неба над нашай Радзімай. Наш абавязак – захаваць гістарычную праўду пра вайну, перадаць яе будучым пакаленням, каб ніколі не паўтарыліся жахі тых гадоў. Дзень Перамогі – гэта не толькі дзень смутку, але і дзень яднання, дзень, калі мы адчуваем сябе часткай вялікага народа, які перамог фашызм.
Інфармацыя, ў тым ліку, ўзята з сайта БелТА
 Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
                                                        Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
                        
                                                                            
                                                                                                                    
                                                             Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
                                                        Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
                        
                                                                            
                                                                                                                    
                                                             Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
                                                        Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
                        
                                                                            
                                                                                                                                                                                                                            
                                                             Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
                                                        Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
                        
                                                                            
                                                                                                                    
                                                             Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
                                                        Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
                        
                                                                            
                                                                                                                                                                                                                            
                                                             Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
                                                        Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
                        
                                                                            
                                                                                                                    
                                                             Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
                                                        Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
                        
                                                                            
                                                                                                                                                                                                                            
                                                             Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
                                                        Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
                        
                                                                            
                                                                                                                    
                                                             Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
                                                        Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
                        
                                                                            
                                                                                                                            Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies