25 верасня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе Адзіны дзень бяспекі, арганізаваны Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі. Мэта мерапрыемства – навучыць грамадзян правільна дзейнічаць пры пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама аказваць першую дапамогу. У гэты дзень асаблівая роля адводзіцца кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, якія стануць асноўнымі арганізатарамі мерапрыемстваў на месцах. Работнікі МУС наведаюць шэраг устаноў, каб дапамагчы ў правядзенні трэніровачных заняткаў, у тым ліку па эвакуацыі людзей пры пажары.
Для жыхароў сталіцы ў месцах масавага знаходжання будуць арганізаваны тэматычныя навучальныя пляцоўкі, дзе кожны жадаючы зможа атрымаць практычныя веды і навыкі, неабходныя для бяспечных паводзін у няштатных сітуацыях. Для зручнасці падрыхтавана iнтэрактыўная карта з пунктамi правядзення мерапрыемстваў, а таксама створаны спецыяльны раздзел з аўдыё - і відэаматэрыяламі, якія дапамогуць у падрыхтоўцы да Дня бяспекі.
Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў Беларусі з 2018 года па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі. Штуршком да яго стварэння стала трагедыя ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў расійскім Кемерава, калі ў выніку пажару загінулі дзясяткі людзей, сярод якіх былi дзеці. Гэты выпадак паказаў, наколькі важна ўмець правільна дзейнічаць ва ўмовах небяспекі і быць гатовым да эвакуацыі.
МУС заклікае ўсіх грамадзян аднесціся да мерапрыемства з разуменнем і прыняць актыўны ўдзел, бо бяспека пачынаецца з кожнага з нас.
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies