Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
20.01.2022

Белгідрамет прыняў удзел у абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У цяперашні час пытанне ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь шырока абмяркоўваецца ў беларускім грамадстве – масава і на ўсіх узроўнях: у дыялогу прымаюць удзел прадстаўнікі розных пакаленняў, прафесій і сацыяльных статусаў.
19 студзеня дыялогавая пляцоўка прайшла ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на базе ДУА «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў». Мерапрыемства праводзілася ў гібрыдным фармаце, з удзелам работнікаў цэнтральнага апарата, усіх падначаленых арганізацый і тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды – гэта каля 600 супрацоўнікаў на 114 кропках падключэння.
У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, член Канстытуцыйнай камісіі, і Дзермант Аляксей Валер'евіч, філосаф, публіцыст, палітолаг.
Прыняцце ўдзелу ў абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю – гэта рэальная магчымасць праявіць сябе і сваю грамадзянскую пазіцыю. Наша сацыяльная актыўнасць можа стаць магутнай адпраўной кропкай для развіцця, умацавання і росквіту краіны і грамадства ў будучыні.
Калектыў Белгідрамета актыўна падтрымлівае сацыяльную накіраванасць Канстытуцыі, узаемную адказнасць грамадзяніна і дзяржавы, неабходнасць захавання галоўных каштоўнасцяў нашага народа.



Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў