Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.10.2021

Дзень маці ў Белгідрамеце

Дзень маці, які штогод адзначаецца 14 кастрычніка, - самы кранальны дзень у годзе. Ніхто не можа застацца абыякавым да гэтага свята. У гэты дзень хочацца сказаць дзякуй усім мамам на планеце за самы лепшы падарунак – жыццё! Ва ўсе часы мама была і будзе самым дарагім і блізкім чалавекам для кожнага з нас. Яна перажывае і хвалюецца, радуецца і засмучаецца разам з намі. Мамай трэба быць 365 дзён у годзе, без святаў, водпуску і выхадных, забываючы часам пра свае жаданні і патрэбы.
Нягледзячы на тое, што само свята адносна маладое, яго святкаванне ўжо стала добрай традыцыяй у калектыве.
Так, напярэдадні святочнай даты, стартавала Рэспубліканская прафсаюзная акцыя "Павіншуем маму разам!".
Прафсаюз Белгідрамета паклапаціўся пра тое, каб кожны жадаючы змог напісаць самаму важнаму чалавеку ў жыцці добрыя цёплыя словы на любой з упадабаных паштовак і бясплатна адправіць душэўнае пасланне сваёй маці.
Рэспубліканская прафсаюзная акцыя ў Белгідрамеце праводзіцца не ўпершыню. Работнікі арганізацыі з вялікай цікавасцю ў ёй удзельнічаюць і ахвотна пішуць душэўныя пасланні сваім матулям. Такое цёплае прывітанне ад родных надоўга сагрэе сэрца кожнай матулі.








У Белгідрамеце працуюць паспяховыя і актыўныя жанчыны, якія з лёгкасцю засвоілі і якія працягваюць асвойваць складаную прафесію –маці. Нямала ў калектыве і жанчын, якія з гордасцю носяць званне шматдзетнай маці.
І сёння, 14 кастрычніка, у гонар свята ад кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта было арганізавана ўрачыстае віншаванне з уручэннем кветак і падарункавых сертыфікатаў шматдзетным маці. Добрыя пажаданні мамам, якія сабраліся ў сценах актавай залы, прагучалі ад начальніка Белгідрамета Аляксандра Валер'евіча Канавальчыка і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Наталлі Аляксандраўны Аляхновіч. Мерапрыемства не пакінула нікога абыякавым. Жанчыны-маці змаглі прачуць сваю вялікую значнасць у жыцці і клопат з боку адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта.





Дарагія нашы жанчыны, усе хто горда носіць званне маці!
Няхай вашы намаганні і клопаты пра сям'ю прыносяць вам радасць, а нягоды і смутак абыходзяць вас і вашых блізкіх бокам. Хай будуць удзячныя і ўважлівыя да вас вашы дзеці!
Прыміце віншаванні з Днём маці і найлепшыя пажаданні душэўных сіл, жыццёвай мудрасці, анёльскага цярпення, жаночага шчасця, узаемнай любові і хатняй утульнасці. Дзякуй вам, родныя, за тое цяпло, пяшчоту, ласку і клопат, якія вы так шчыра аддаеце. Жадаем вам, нашы дарагія, заўсёды і ўсюды адчуваць сябе патрэбнымі і любімымі.
 

Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў