Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
03.11.2021

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў кастрычніку 2021 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за кастрычнік 2021 года склала +7,3°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,6°С. Дадатная анамалія тэмпературы распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны. Тэмпературны рэжым на працягу месяца быў неаднародным. Першая і другая дэкады кастрычніка былі халоднымі з сярэдняй тэмпературай паветра на 0,7°С і 0,9°С ніжэй за норму. Тэмпература паветра трэцяй дэкады была на 3,0°С вышэй за норму.

У кастрычніку па краіне назіраўся недабор ападкаў і ў сярэднім выпала 14,5 мм (29 працэнтаў кліматычнай нормы). Недабор ападкаў адзначаўся ва ўсіх трох дэкадах (14 працэнтаў, 35 працэнтаў і 38 працэнтаў адпаведна). Ападкі па тэрыторыі краіны выпадалі нераўнамерна. Найбольш увільготненай аказалася Віцебская вобласць, на тэрыторыі якой выпала 30,7 мм або 52% нормы за месяц. Менш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Гомельскай вобласці - 3,9 мм або 8 працэнтаў кліматычнай нормы. Гэтак суха тут адзначана другі раз за перыяд назіранняў з 1945 года.

На працягу месяца на рэках краіны адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго вада ўвайшла ў рэчышча на рэках Рось (прыток Нёмана), Лясная (прыток Заходняга Буга) і Беседзь (прыток Сожа), а на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны ў г. Бабруйск і Сожа на ўчастку Крычаў - Слаўгарад пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Воднасць рэк у асноўным блізкая да нормы, толькі воднасць Заходняй Дзвіны значна меншая за звычайную для гэтага часу года.
Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах склала +6+10°С, што на большасці рэк 1-2°С ніжэй за норму. 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў