Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.11.2022

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў кастрычніку 2022 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за кастрычнік 2022 года склала +8,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,1°С. Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася станоўчая анамалія тэмпературы паветра, изменявшаяся у асноўным у межах ад 1,0°С да 3,0°С, у напрамку з паўночнага ўсходу і ўсходу на захад. Сярэдняя тэмпература першай дэкады была блізкая да нормы, другая і трэцяя дэкады былі цёплымі з станоўчай анамаліяй роўнай 1,7°С і 4,2°С адпаведна. Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала + 7°С + 20°С. Тэмпература паветра ўначы на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах ад +1°С да +12°С. У самыя халодныя ночы тэмпература паветра месцамі апускалася да адмоўных значэнняў.

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 75,1 мм ападкаў, што склала 138% кліматычнай нормы. Ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся нераўнамерна, больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Гомельскай вобласці – 175% нормы, менш за ўсё – на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей – 121% і 140% нормы адпаведна. На працягу месяца ўмовы ўвільгатнення былі неаднастайныя. На працягу першай дэкады адзначаліся ўмовы залішняга ўвільгатнення: у сярэднім па краіне выпала 274% кліматычнай нормы ападкаў. У другой і трэцяй дэкадах адзначаўся недабор ападкаў: у сярэднім па краіне выпала 56% і 62% кліматычнай нормы ападкаў адпаведна.

У першай палове кастрычніка на рэках краіны назіраўся ў асноўным рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. У другой палове месяца на большасці рэк адзначаліся ваганні узроўняў вады. На асобных суднаходных участках рэк палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. Да канца месяца неспрыяльныя ўмовы для працы суднаходства захоўваліся на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Сожы ў г.Слаўгарад.

У кастрычніку воднасць Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі і Прыпяці была менш нормы, а воднасць Дняпра, Бярэзіны і Сожа апынулася больш звычайнай для гэтага часу года.
Сярэднямесячная тэмпература вады склала 7,0-11°С, што на 1-2°С вышэй за норму.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў