Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
19.08.2022

Каляндарнае лета рухаецца да свайго завяршэння, а напал спякоты не зніжаецца

У жніўні лета звычайна прыкметна згасае. Карацей становяцца дні і скарачаецца колькасць гадзін сонечнага ззяння. Аднак цяперашні жнівень, разбурыўшы ўсе стэрэатыпы, запомніцца як вельмі гарачы месяц. Прычынай такога надвор'я стаў шырокі антыцыклон, які раскінуўся над Еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Гэты ачаг высокага ціску блакуе прасоўванне атлантычных цыклонаў, якія нясуць у Еўропу прахалоду і дажджы.

У гэтыя выхадныя дні і ў пачатку новага тыдня надвор'е ў нашай краіне па-ранейшаму будзе фарміраваць цёплая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўднёвых раёнаў Еўропы.

Ужо ў суботу 20 жніўня днём па краіне не выключаны мазаічныя хуткаплынныя навальнічныя дажджы, але яны не перашкодзяць сонцу выграваць паветра да +22 +28°С, месцамі па паўднёвым захадзе краіны тэмпература паветра будзе ўпарта трымаць 30-градусную адзнаку.

У нядзелю і панядзелак 21-22 жніўня захаваецца верагоднасць асобных кароткіх дажджоў і навальніц. Вецер з умеранай хуткасцю ўсё таксама будзе дзьмуць з усходу. Тэмпература паветра ўначы складзе +12 +19°С, удзень паветра прагрэецца да +24 +31°С.

У далейшым, антыцыклон,  які ўзмацне свой уплыў, стане пастаўляць паветраныя масы з субтрапічнага пояса Азіі. Насуперак усім прыродным законам стане яшчэ гарачэй.

У аўторак 23 жніўня невялікая верагоднасць асобных летніх дажджоў і навальніц яшчэ захаваецца ў заходняй частцы краіны. Тэмпература паветра ноччу застанецца на ўзроўні +13 +19°С, днём +27 +33°С.

Да канца працоўнага тыдня (24-26 жніўня) будзе сонечна і без дажджоў. Тэмпература паветра ўначы – не ніжэй +13 +20°С, удзень – сапраўдная спёка: на тэрмометрах +29 +34°С, у асобных раёнах краіны да +35°С.

Пры такіх спрыяльных умовах працягвае павышацца тэмпература вады ў рэках і вадаёмах нашай краіны і на дадзены момант яна складае:
  • у рэках +16 +25°С,
  • у вадаёмах +22 +24°С.
Аднак такое надвор'е мае і негатыўныя бакі. З-за засухі і спёкі рэзка ўзрастае пагроза лясных пажараў. Не забывайце пра гэта і будзьце асцярожныя з агнём.

Белгідрамет нагадвае аб правілах паводзінаў у спякоту:
  • днём зачыняць вокны аканіцамі і шторамі, і адкрываць іх толькі на ноч. Па магчымасці, у гадзіны найбольшага павышэння тэмпературы, неабходна заставацца дома і карыстацца кандыцыянерам;
  • штодня выпіваць 1,5-2 літра вады, пазбягаць ўжывання алкаголю, а таксама напояў, якія змяшчаюць кафеін і вялікую колькасць цукру;
  • насіць галаўны ўбор і вопратку светлых тонаў, абмежаваць знаходжанне на сонца;
  • штодзённы рацыён харчавання змяніць на карысць летніх салат, мінеральнай вады, сокаў і халодных супаў;
  • кіроўцам не рэкамендуецца садзіцца за руль у сонцапёк, калі аўтамабіль не абсталяваны кандыцыянерам.
Беражыце сябе!
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў