Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • https://www.instagram.com facebook telegram
  • Ru Be En
  • Аб Белгідрамеце
    • Аб службе
    • Дзейнасць
    • Паслугі
    • Прэс-цэнтр
      • Навіны і падзеі
      • Для зваротаў СМІ
    • Дакументы
    • Кантакты
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Прэс-цэнтр / Навіны і падзеі
01.02.2021

Кароткая кліматычная характарыстыка і прагноз надвор’я па тэррыторыі Беларусі на люты 2021 года

Люты – апошні зімовы месяц і па свайму тэмпературнаму рэжыму блізкі да студзеня. Сярэдняя месячная тэмпература паветра лютага (кліматычная норма) па Беларусі складае -4,3°С, змяняючыся ад -1,9°С на паўднёвым захадзе да -6,2°С на паўночным усходзе, і ў параўнанні са студзенем павышаецца на 0,2°С. У асобныя гады яна можа рэзка адрознівацца ад сярэдніх шматгадовых значэнняў. Так, на 8-11°С ніжэй за кліматычную норму была сярэдняя месячная тэмпература паветра ў лютым 1947, 1954, 1985, 1986 гг. За пасляваенны перыяд самым халодным (з сярэдняй месячнай тэмпературай паветра па рэспубліцы -14,9°С, што на 10,6°С ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў) выдаўся люты 1956 года. Выключна халодным за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў лічыцца люты 1929 года (сярэдняя месячная тэмпература -17,1°С, што на 12,8°С ніжэй за кліматычную норму).
Цёплае надвор'е (на 5-6°С вышэй за кліматычную норму) адзначаласяу лютым 1989, 1995, 2002, 2016 і 2020 гг. Самым цёплым за ўвесь больш чым стогадовы перыяд метэаралагічных назіранняў апынуўся люты 1990 года з сярэдняй месячнай тэмпературай паветра +2,6°С, што амаль на 6,9°С цяплей звычайнага.
Начныя тэмпературы ў лютым складаюць -5 -9°С, але пры халодных ўварваннях з Арктыкі могуць апускацца да -25°С і ніжэй. Абсалютны мінімум (-40,7°С) быў адзначаны на метэастанцыі Докшыцы ў ноч на 1 лютага 1956 года. Днём тэмпература паветра звычайна бывае -3, +1°С. Абсалютны максімум (+17,2°С) зарэгістраваны на метэастанцыі Брэст днём 21 лютага 1990 года.
На працягу месяца звычайна адзначаецца 10-17 дзён з адлігай.
Працягласць сонечнага ззяння за месяц складае 59-70 гадзін.
На працягу лютага снежнае покрыва павялічваецца, і да канца месяца, як правіла, сярэдняя вышыня снежнага покрыва дасягае 12-26 см, у паўднёвых рэгіёнах рэспублікі-7-14 см. У сярэднім за месяц адзначаецца 12-18 дзён з ападкамі, іх колькасць складае 27-45 мм (кліматычная норма). Пры цыкланічнам характары надвор'я месячнае колькасць ападкаў павялічваецца да 56-130 мм, перавышаючы норму ў 2-3 разы. У асобныя гады, калі пераважаюць анціцыкланальныя працэсы, месячная сума ападкаў памяншаецца да 1-11 мм.
У сярэднім у лютым адзначаецца 1-4 дні з галалёднымі з'явамі, 2-6 дзён з шэранню, 3-8 дзён c завеяй і 2-11 дзён з туманамі.
Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1°С ніжэй за кліматычную норму, месцамі каля яе (норма -2 -6°С).
Месячная колькасць ападкаў прагназуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў (Кліматычная норма 27-45 мм).


Заўвага: прагнозы надвор'я на месяц распрацоўваюцца з выкарыстаннем статыстычных метадаў, носяць імавернасны характар і ўдакладняюцца прагнозамі надвор'я на тыдзень, на 2-3 сутак і на суткі.
 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024