Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
03.06.2022

Лепшыя работнікі Белгідрамета ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і адзначаны падзякамі Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

 
3 чэрвеня 2022 г. у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды святкавання Дня аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
 
У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык і работнікі сістэмы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей - Мінпрыроды).

У сваёй вітальнай прамове кіраўнік ведамства адзначыў, што апошнія гады прыродаахоўная галіна ў Рэспубліцы Беларусь атрымала істотнае развіццё; ахова прыроды - гэта першачарговая задача і абсалютны прыярытэт. У цэлым стан навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь па многіх паказчыках палепшыўся. Павялічыўся паказчык апраўдвальнасці прагнозаў надвор'я, якія рыхтуюцца Белгідраметам, і дасягнуў высокіх паказчыкаў на тэрыторыі Еўропы і краін СНД. У цэлым пэўныя поспехі назіраюцца па ўсіх напрамках дзейнасці сістэмы Мінпрыроды.
Да асноўных задач Мінпрыроды на перспектыву Андрэй Худык аднёс умацаванне супрацоўніцтва ў сферы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў рамках Саюзнай дзяржавы; а таксама перапрацоўку заканадаўства ва ўказанай вышэй вобласці ў сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы сваёй прамовы Андрэй Худык шчыра падзякаваў шматлікаму калектыву Мінпрыроды за плённую працу. У рамках мерапрыемства адбылося аб'яўленне падзяк і ўзнагароджанне ганаровымі граматамі работнікаў сістэмы Мінпрыроды з нагоды святкавання Дня аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. За значны ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ў сувязі з прафесійным святам узнагароджаны і спецыялісты Белгідрамета:
ГАРБАР Ларыса Аляксееўна, начальнік аддзела маніторынгу навакольнага асяроддзя Філіяла "Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя" дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя";
ДЫНЬКЕВІЧ Юлія Аляксандраўна, начальнік аддзела маніторынгу навакольнага асяроддзя Філіяла «Магілёўскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя А.Ю. Шміта» Белгідрамета;
ЗДАНОВІЧ Ганна Міхайлаўна, намеснік начальніка Філіяла «Гродзенскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Белгідрамета;
КАВАЛЕВІЧ Таццяна Іванаўна, намеснік начальніка Філіяла «Гомельскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Белгідрамета;
ГЕГІС Таццяна Анатольеўна, інжынер-хімік 1 катэгорыі аддзела маніторынгу навакольнага асяроддзя Філіяла «Магілёўскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя А.Ю. Шміта» Белгідрамета;
СІНЮШКІН Міхаіл Уладзіміравіч, вядучы інжынер-хімік станцыі фонавага маніторынгу Бярэзінскі запаведнік Філіяла «Віцебскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Белгідрамета.
Калектыў Белгідрамета ад усёй душы віншуе сваіх калег і ганарыцца імі!
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў