Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
27.12.2021

Папярэдні прагноз надвор'я па Беларусі на 1 студзеня 2022 года

Пасля дзесяцідзённага перыяду панавання халодных паўночных паветраных мас у атмасферы да канца снежня наспелі змены. З акваторыі Атлантыкі на Скандынаўскі паўвостраў пачынаюць перамяшчацца цыклоны, выносячы ў сваіх сістэмах франтоў цёплыя акіянічныя паветраныя масы ў глыб Еўропы. У Беларусі на змену марознаму надвор'ю прыйдзе "еўрапейская цёплая зіма". Ужо ў чацвер, 30 снежня, па паўднёвым захадзе краіны, а ў пятніцу, 31 снежня, па заходняй палове рэспублікі чакаецца павышэнне тэмпературы паветра да 0,5 градусаў, а ў ападках павялічыцца верагоднасць дажджу.
Паводле папярэдняга прагнозу 1 студзеня 2022 года няўстойлівае надвор'е ў краіне будуць фармаваць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, туман і галалёд могуць стаць галоўнымі з'явамі надвор'я. Тэмпература паветра пры гэтым у навагоднюю ноч мяркуецца каля 0 градусаў, у дзённыя гадзіны тэмпература можа аказацца слабастаноўчай.

Кліматычная характарыстыка 1 студзеня (па г. Мінску)
  • За ўвесь перыяд метэаназіранняў у г.Мінску (з 1892 г.) сярэдняя сутачная тэмпература паветра 1 студзеня складае -5,9°С.
  • Прыкладна раз у 5 гадоў сярэдняя сутачная тэмпература паветра паднімаецца да 0°С і вышэй, раз у 4 гады сярэдняя сутачная тэмпература паветра бывае ніжэй за -10°С, раз у 20 гадоў сярэдняя сутачная тэмпература паветра апускаецца ніжэй -20°С.
  • Самы цёплы дзень 1 студзеня з максімальнай тэмпература паветра +5,9°С зарэгістраваны ў 1984 годзе, а самы халодны дзень - у 1905 годзе, калі тэмпература паветра днём апусцілася да -24,8°С.
  • Самая халодная навагодняя ноч з мінімальнай тэмпературай паветра -29,8°С зарэгістравана ў 1941 годзе, самая цёплая навагодняя ноч назіралася ў 2007 годзе, калі мінімальная тэмпература паветра не апускалася ніжэй за +3,2°С.
  • Самым снежным 1 студзеня выдалася ў 1893 годзе, калі за суткі выпала 14,7 мм ападкаў, і вышыня снежнага покрыва дасягнула 36 см. А найбольшая колькасць ападкаў выпала 1 студзеня 2021 года (20,1 мм), але ў сувязі са станоўчай тэмпературай паветра ападкі выпадалі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
  • Прыкладна раз у 3-4 гады ў Мінску на новы год назіраецца снежнае покрыва вышынёй больш за 15 см.
  • Новы год без снегу сустракалі ў Мінску ў 1975, 1976, 1985, 1990, 1995, 2005, 2007, 2014, 2018 гадах, калі снежнае покрыва зусім адсутнічала.
  • У сярэднім кожны другі год у навагоднюю ноч ападкі ў Мінску не выпадаюць.
  • За апошнія 30 гадоў самая халодная навагодняя ноч з мінімальнай тэмпературай паветра -23,2 ° С адзначалася ў 1997 годзе.
  • Максімальная колькасць снегу, які выпаў на новы год, зарэгістравана ў 2004 годзе - 14,6 мм.
  • Максімальная вышыня снежнага покрыва назіралася ў 2011 годзе - 33 см.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў