Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.04.2023

Прэс-канферэнцыя "37 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС. Ад тэрміновых мер да адраджэння пацярпелых тэрыторый"

27 красавіка 2023 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «37 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС. Ад тэрміновых мер да адраджэння пацярпелых тэрыторый»

Сёлета споўнілася 37 гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Наступствы катастрофы для нашай краіны апынуліся каласальнымі. Дзяржаўная палітыка Беларусі накіравана на актыўнае аднаўленне пацярпелых раёнаў краіны, медыцынскую і сацыяльную падтрымку насельніцтва, правядзенне навуковых даследаванняў і забеспячэнне радыяцыйнай абароны грамадзян.

У ходзе прэс-канферэнцыі спікеры распавялі пра тое, якія менавіта меры робяцца для таго, каб аднавіць пацярпелыя рэгіёны, колькі людзей пражывае ў забруджанай зоне, якія мерапрыемствы праводзяцца па інфармаванню насельніцтва па чарнобыльскай тэме.
31:12 Аб развіцці сістэмы радыяцыйнага маніторынгу і аб яго выніках распавяла намеснік начальніка службы – начальнік аддзела радыяцыйнага маніторынгу службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета Зоя Іванаўна Трафімчык.
У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел:

05:40 Дзедуль Леанід Францавіч  першы намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
21:23 Шмялёва Кацярына Уладзіміраўна – намеснік начальніка ўпраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Падрабязнасці ў відэа.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў