Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.10.2021

Рабочая сустрэча Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэя Худыка з працоўным калектывам Белгідрамета

28 кастрычніка 2021 года Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык у рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва на тэму «Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі - даступны спосаб павысіць даход у пенсійным узросце» сустрэўся з працоўным калектывам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Белгідрамет).
Акрамя пытання добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі як даступнага спосабу павысіць даход у пенсійным узросце, у рамках рабочай сустрэчы былі разгледжаны пытанні па папярэджанні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў сістэме Белгідрамета, бягучага стану выканання Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, рэалізацыі мерапрыемств «дарожнай карты», у частцы капітальнага рамонту аб'ектаў Белгідрамета, павышэння якасці апраўдвальнасці прагнозаў надвор'я, рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на 2017-2021 гады, правядзення 72-га пасяджэння сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя, а таксама перспектывы стварэння Еўразійскага офіса Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) ў г.Мінск.
Акрамя таго, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык падзяліўся інфармацыяй па выніках сваёй камандзіроўкі ў Швейцарскую Канфедэрацыю, у рамках якой ён сустрэўся з Генеральным сакратаром СМА Петэры Тааласам. Падчас сустрэчы спадаром Тааласам была дадзена высокая ацэнка дзейнасці дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь і выказана зацікаўленасць наведаць Рэспубліку Беларусь, у тым ліку ў мэтах абмеркавання стварэння Еўразійскага офіса Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі ў г.Мінск.

Падчас сустрэчы Андрэй Худык адзначыў пэўны прагрэс, дасягнуты па выніках дзейнасці ўстановы за 9 месяцаў 2021 года.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў