Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.03.2024

Славянскі базар у Віцебску

З 11 па 14 ліпеня 2024 адбудзецца XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»! Асобныя мерапрыемствы - 9, 10 і 15 ліпеня. Ужо зараз вы можаце набыць квіткі на закрытую праграму праектаў у Летнім амфітэатры.
Таксама да 19 сакавіка дзейнічае акцыя: пры куплі трох білетаў у касах Цэнтра культуры «Віцебск» вам прадастаўляецца зніжка на кожны трэці білет у памеры 33% ад найменшага кошту білета.
Яшчэ адна прыемная навіна: вышэйназваная акцыя не стане адзінай, бо XXXIII фестываль гатовы здзіўляць. Вас чакаюць 33 дні акцый! Сачыце за навінамі на сайце fest-sbv.gck.by і ў афіцыйных супольнасцях форуму.

Таксама сёлета Дырэкцыя фестывалю сумесна з Віцебскім трамвайна-тралейбусным упраўленнем падрыхтавала сюрпрыз для гараджан. З 16 лютага па гарадскіх маршрутах пачне рух фестывальны трамвай. Ваш прыпынак дапаможа не прапусціць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Спірыдовіч. Спецыяльна для брэндаванага фестывальнай сімволікай трамвая нязменная вядучая форуму мастацтваў агучыла назвы прыпынкаў, каб кожная паездка ў грамадскім транспарце была для вас напамінам аб цёплым ліпеньскім фестывалі.

Квіткі даступны да продажу на сайтах fest-sbv.by, kvitki.by, ticketpro.by і ў касах горада.
Да сустрэчы ў ліпені 2024 года ў фестывальным Віцебску!

"Славянскі базар" - унікальны маштабны культурны форум, "фестываль фестываляў", які стаў сапраўды культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз — "праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў