Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
25.03.2022

Прадстаўнікі Белгідрамета прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання на базе ДУА «Сярэдняя школа № 84 г. Мінска»

24 сакавіка ў рамках адзінага Рэспубліканскага дня інфармавання прадстаўнікі Белгідрамета ў асобе намесніка начальніка Тамары Сяргееўны Гоманавай і супрацоўнікаў службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю - начальніка службы Ганны Леанідаўны Мацавіла, вядучага спецыяліста Наталлі Аляксандраўны Аляхновіч і спецыяліста Ганны Віктараўны Макаранка наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сярэдняя школа № 84 г. Мінска". Мерапрыемства прайшло ў актавай зале ўстановы адукацыі для навучэнцаў 8-х і 9-х класаў.
Начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Ганна Леанідаўна Мацавіла выступіла перад навучэнцамі, суправадзіўшы свой аповяд маляўнічай інфарматыўнай прэзентацыяй. Перад пачаткам дакладу яна задала пытанне хлопцам: "ЯЯкая служба забяспечвае насельніцтва дакладнай інфармацыяй аб надвор'і і клімаце ў Беларусі?", тут жа з залы пасыпаліся верныя адказы.

Ганна Леанідаўна Мацавіла, начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Белгідрамета

Падчас выступу была агучана інфармацыя аб дзейнасці гідраметэаралагічнай службы Беларусі, дакладнасці і своечасовасці прагнозаў, апісаны перыядычнасць, паслядоўнасць і прынцыпы працы на метэастанцыях і гідралагічных пасадах. Таксама згаданы крыніцы, дзе можна ўзяць інфармацыю аб умовах надвор'я, уключаючы сацыяльныя сеткі і мабільны дадатак "Надвор'е ў кішэні", што зацікавіла школьнікаў, якія ідуць у нагу з часам.


З прыходам на тэрыторыю Беларусі вясновага перыяду, Ганна Леанідаўна нагадала навучэнцам пра асаблівасці надвор'я ў гэты перыяд года, акцэнтаваўшы ўвагу на правілах паводзін падчас розных прыродных з'яў і катаклізмаў для забеспячэння бяспекі.
У якасці інфармацыйнай падтрымкі хлопцам былі прадстаўлены для азнаямлення спецыяльна распрацаваныя інфармацыйныя матэрыялы і буклеты аб правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў зімовы і летні перыяды, аб правілах паводзін на лёдзе і аб каляровым кодзе ступені небяспекі метэаралагічных з'яў.
Выступленне скончылася на пазітыўнай ноце - для юных слухачоў была праведзена віктарына на тэму клімату, умоў надвор'я і ведаў пра гісторыю метэаралогіі Беларусі. Хлопцы з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне, актыўна адказвалі на пытанні і былі рады атрымаць памятныя прызы і падарункі ад Белгідрамета.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў