Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
29.03.2024

Сусветная экалагічная акцыя "Гадзіна Зямлі-2024 " пройдзе 30 сакавіка

Белгідрамет запрашае жыхароў і арганізацыі Беларусі прыняць актыўны ўдзел у самай масавай Міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі-2024".

Мерапрыемства пройдзе 30 сакавіка, традыцыйна ў апошнюю суботу першага месяца вясны. У гэты дзень у сотнях гарадоў свету ў 20:30 па мясцовым часе на гадзіну згаснуць вокны дамоў і грамадскіх будынкаў, знікне падсвятленне славутасцяў.

Упершыню "Гадзіна Зямлі" была праведзена ў аўстралійскім горадзе Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. А ўжо праз год акцыю падтрымала 35 дзяржаў і звыш 400 гарадоў. Рэспубліка Беларусь далучылася да мерапрыемства ў 2009 годзе.

"Гадзіна Зямлі" - гэта, перш за ўсё, сімвалічная акцыя па прыцягненню ўвагі да наступстваў змены клімату, неабходнасці адказных адносін да прыроды і рэсурсаў нашай планеты.

Праз амаль два дзесяцігоддзі існавання ў мерапрыемстве штогод прымаюць удзел звыш 2 мільярдаў радавых грамадзян і тысячы прадпрыемстваў са 190 краін, дзе згасае падсвятленне больш за 18 тысяч архітэктурных помнікаў. Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць, а гарадскія ўлады ініцыююць выключэнне падсвятлення гарадскіх аб'ектаў.

Вядома ж, само па сабе гадзіннае адключэнне святла не можа прыкметна палепшыць экалагічную абстаноўку на зямлі. Але эканомія энергіі і не з'яўляецца галоўнай мэтай акцыі - важна адзінства, якое праяўляюць людзі перад тварам экалагічных праблем, гатоўнасць кожнага зрабіць свой уклад у дабрабыт планеты. На сённяшні дзень "Гадзіна зямлі " – самая масавая грамадская акцыя ў гісторыі чалавецтва.

Белгідрамет запрашае ўсіх далучыцца да акцыі:
30 сакавіка а 20:30 на гадзіну выключым святло разам!

Крыніца: Мінпрыроды
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў