Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
26.08.2022

Сыходзіць лета, па звычцы грэючы, дурманя пахам яшчэ квітнеючых руж. І расставацца з ім невыносна шкада...!

У апошнія выходныя лета і ў панядзелак (27-29 жніўня) усходні вецер працягне гнаць распаленае паветра з боку сярэднеазіяцкіх пустыняў. Таму па-ранейшаму будзе сонечна і горача. Тэмпература паветра ўначы складзе + 14 + 20°С, месцамі +11 +13°С, удзень 27 жніўня дзённы максімум дасягне +27 +32°С, 28 і 29 жніўня паветра прагрэецца да +23 +29°С, месцамі +30 +32°С.

Аднак, нішто не доўжыцца вечна. І ўжо ў аўторак пагодлівы антыцыклон пачне адціскаць на ўсход атмасферныя франты паўночнаатлантычнага цыклона, а субтрапічны перыяд у Беларусі завершыцца. У межы нашай краіны накіруецца больш свежае, насычанае вільгаццю паветра з поўначы Еўропы, у выніку чаго адбудзецца імклівая змена кліматычных сезонаў.

У апошнія дні жніўня месцамі па краіне стануць адзначацца кароткачасовыя дажджы, месцамі дажджы будуць суправаджацца навальніцамі. Тэмпература паветра ў аўторак 30 жніўня ноччу апусціцца да +10 + 17°С, днём вышэй +18 +25°С яна не паднімецца, і толькі ў паўднёва-ўсходніх раёнах яшчэ па-летняму цёпла +26 +28°С. У сераду 31 жніўня стане яшчэ на пару тройку градусаў халадней і слупкі тэрмометраў вернуцца ў сваё кліматычнае рэчышча.

З надыходам каляндарнай восені прыйдзе і метэаралагічная восень. 1 верасня ў чацвер працягнецца ўварванне няўстойлівых паветраных мас з акваторыі Балтыйскага мора. Будзе нязвыкла халаднавата – уначы ўсяго толькі +6 +13°С, днём +12 +19°С. У асобных раёнах рэспублікі могуць адзначацца невялікія масівы кучава-дажджавой воблачнасці і кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Дыскамфорт узмоцніць халаднаваты паўночны вецер.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў