Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.10.2022

Цёплае для канца кастрычніка надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў выхадныя

 
У суботу (29 кастрычніка) у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе +6 +12°С, днём пры гэтым будзе +12 +17°С, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +19°С. Разам з тым, франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы абумовяць па рэспубліцы дажджы, у асноўным яны будуць невялікія, па поўначы краіны - да ўмераных. Акрамя гэтага ў начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі будуць згушчацца туманы. А днём месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру да моцнага парывістага.

У нядзелю (30 кастрычніка) хоць і стане на 3-4°С халадней адносна суботы, але ўсё роўна будзе дастаткова цёпла: ноччу +5 +10°С, а ў дзённыя гадзіны +7 +14°С. Невялікія дажджы пройдуць у начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі, днём істотных ападкаў не чакаецца. Камфортнасць надвор'я пагоршыць моцны вецер, парывы якога будуць дасягаць 15-18 м/с.

У пачатку наступнага тыдня тэмпературны фон па рэспубліцы будзе хоць і павышаны, але досыць кантрасны: па паўночным усходзе краіны, куды будзе паступаць больш халоднае паветра з паўночных шырот, у начныя гадзіны не выключана паніжэнне тэмпературы паветра да адмоўных значэнняў. Пры гэтым у паўднёва-заходнія рэгіёны па-ранейшаму будзе паступаць больш цёплая паветраная маса.

У ноч на панядзелак (31 кастрычніка), тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад -2°С па паўночным усходзе да +5°С па паўднёвым захадзе. Днём пры гэтым будзе +5 +12°С, па паўднёвым захадзе да +14°С.

Лістапад таксама пачнецца з цёплага надвор'я, сярэдні тэмпературны фон будзе на 2-5°С вышэй за кліматычную норму. Дажджоў будзе няшмат. А тэмпература паветра па рэспубліцы ноччу будзе ў асноўным знаходзіцца ў межах +2 +10°С. У ноч на аўторак (1 лістапада) па ўсходзе краіны паветра будзе астуджацца да -2°С. Дзённыя максімумы складуць +6 +14°С, у аўторак і сераду (1-2 лістапада) па паўднёвым захадзе тэрмометры пакажуць да +15 +18°С.

Сачыць за абнаўленнямі метэаралагічнай інфармацыі можна на сайтах Белгідрамета, у сацыяльных сетках і ў мабільным дадатку «Надвор'е ў кішэні».
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў