Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
27.05.2022

У Белгідрамеце дан старт мерапрыемствам да Дня аховы навакольнага асяроддзя: валанцёры правялі экалагічную акцыю

Мінулы чацвер 26 мая для калектыву Белгідрамета апынуўся сапраўды чыстым!
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня аховы навакольнага асяроддзя, па ініцыятыве першаснай прафсаюзнай арганізацыі і па ўзгадненню з адміністрацыяй Бараўлянскага сельскага выканаўчага камітэта, Белгідрамет правёў валанцёрскую экалагічную акцыю па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ўздоўж тэрыторыі меліярацыйнага канала водаахоўнай зоны «Волма» ў вёсцы Каралёў Стан Мінскага раёна.
Мэта акцыі: не толькі навесці чысціню і парадак, але і імкнуцца да таго, каб захаваць гэтую прыгажосць і чысціню, данесці людзям, што толькі ад нас саміх залежыць наша будучыня!
Вёска Каралёў Стан знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў асяроддзі прыроды, недалёка ад санаторна-курортнай зоны паблізу ракі Волма. Нездарма гэта месца было ўлюбёным месцам адпачынку каралёў Рэчы Паспалітай! І сёння дзякуючы намаганням валанцёраў Белгідрамета тэрыторыя стала больш прывабнай для грамадзян, а ўсё сабранае смецце было спакавана і падрыхтавана для вывазу кантэйнеравозам.





 Каб родная вёска, пасёлак ці горад сталі чысцей, не трэба чакаць заклікаў з боку - можна самому стаць ініцыятарам уборкі і тым самым зрабіць сваю краіну больш цудоўнай. Бо, калі кожны возьме за правіла тварыць дабро, свет стане чысцей і шчаслівей!
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў