Сёння, 19 лістапада, у Белгідрамеце прайшоў Адзіны дзень інфармавання. У цэнтры ўвагі былі дзве тэмы: "Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны" і "Усебеларускі народны сход – гарант стабільнасці і паступальнага развіцця краіны". Спікерам выступіў начальнік Белгідрамета Сяргей Хільман.

Харчовая бяспека: "Вынік добры, але ёсць куды расці"
Адкрываючы даклад, Сяргей Анатольевіч падкрэсліў асаблівую ролю вёскі ў жыцці краіны: "1 чалавек на вёсцы забяспечвае 7-10 чалавек у горадзе".
Паводле яго слоў, Рэспубліка Беларусь дасягнула высокага ўзроўню забяспечанасці сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчаваннем уласнай вытворчасці. Агульны ўзровень самазабеспячэння складае 95%. Па мясе і мясапрадуктах паказчык – каля 140%, па яйках – больш за 130%.
Асобную ўвагу спікер надаў экспартнаму патэнцыялу аграпрамысловага комплексу. Беларусь уваходзіць у топ-5 краін свету па пастаўках малочнай прадукцыі і ў топ-15 – па экспарце мяса і мясной прадукцыі. "Наша прадукцыя карыстаецца попытам у іншых краінах", – адзначыў начальнік Белгідрамета.
Ён таксама распавёў пра рост прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі Беларусі за апошнія 30 гадоў (1995-2025), у тым ліку пра ўстойлівы рост ураджайнасці. Падводзячы вынік гэтага шляху, Сяргей Хільман заключыў: "Вынік добры. Беларусі ёсць куды расці".
Усебеларускі народны сход: ад традыцыі – да канстытуцыйнага статусу
Другая частка даклада была прысвечана Усебеларускаму народнаму сходу. Як нагадаў спікер, краіна знаходзіцца напярэдадні VII УНС. Гісторыя гэтага інстытута пачалася ў 1996 годзе: Першы Усебеларускі народны сход прайшоў у Палацы спорту ў Мінску.
Важнай вяхой стаў 2022 год – канстытуцыйныя пераўтварэнні. Да рэформы УНС склікалася раз у пяцігодку, а пасля змяненняў атрымала канстытуцыйны статус вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя.
"УНС не дае ніводнай галіны ўлады зрабіць змены ў палітычным курсе краіны", – падкрэсліў Сяргей Хільман. "УНС сёння – вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя", – рэзюмаваў ён.
Асабістая дэталь дакладу стала яго своеасаблівым фінальным акордам: сам Сяргей Хільман ад Федэрацыі прафсаюзаў абраны дэлегатам VII УНС на перыяд да 2029 года.
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies