Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
10.02.2023

У Белгідрамеце прайшоў агульны сход працоўнага калектыва

10 лютага 2023 года ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (далей – Бедгідрамет) адбыўся Агульны сход працоўнага калектыву па падвядзенню вынікаў работы за 2022 год і вызначэнні задач на 2023 год.
Сход прайшоў пад старшынствам намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Івана Прыходзька. На мерапрыемства таксама былі запрошаны прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання і навуковых колаў Беларусі.
З асноўным дакладам выступіла начальнік Белгтдрамета Тамара Гоманава, якая падвяла вынікі мінулага года, агучыў планы на бягучы год.
У развіццё даклада начальніка Белгідрамета па курыруемых пытаннях былі заслуханы даклады першага намесніка начальніка Святланы Кузьміч, намеснікаў начальніка Аляксандра Трусава і Аляксандра Казлова, а таксама галоўнага інжынера Уладзіміра Бабка.
У завяршальнай частцы сходу слова было прадастаўлена намесніку начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна – загадчыку сектара культуры Лідзіі Кавалёвай, якая адзначыла пазітыўную дынаміку развіцця цеснага супрацоўніцтва Белгідрамета з адміністрацыяй Першамайскага раёна ў частцы ідэалагічнай работы.
Таксама аб супрацоўніцтве з Белгидрометом ў 2022 годзе распавяла Юлія Гледко, загадчык кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі факультэта геаграфіі і геаінфарматыцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У ходзе свайго выступлення Юлія Гледко выказала шчырую падзяку за неацэнную падтрымку Белгідрамета ў працы узначаленага ёю падраздзялення, і надзею на ўмацаванне і нарошчванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў 2023 годзе.
У ходзе падвядзення вынікаў мерапрыемства, рэзюмуючы прадстаўленую інфармацыю, Іван Прыходзька адзначыў працу Белгідрамета ў 2022 годзе здавальняючай.
Сход калектыву завяршыўся ўзнагароджаннем работнікаў Белгідрамета Граматамі і Падзякамі за плённую працу і высокія вынікі працоўнай дзейнасці ў 2022 годзе.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў