Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
05.11.2021

Віншаванне начальніка Белгідрамета А.В. Канавальчыка з Днём работнікаў грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь

Прафесійнае свята Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі адзначаецца ў Беларусі штогод кожную першую нядзелю лістапада.
Свята пілотаў, бортправаднікоў, авіядыспетчараў, інжынераў зацверджана афіцыйна і прысвечана найважнейшай задачы грамадзянскай авіяцыі - бяспецы палётаў, якая непарыўна звязана з чалавечым фактарам, і залежыць шмат у чым ад надзейнасці авіятэхнікі і прафесіяналізму авіяспецыялістаў, якія забяспечваюць наземнае абслугоўванне паветраных суднаў і эксплуатацыю іх у паветры.
Днём нараджэння грамадзянскай авіяцыі ў Рэспубліцы Беларусь лічыцца 7 лістапада 1933 года, калі быў урачыста адкрыты аэрапорт «Мінск» і ажыццёўлён першы рэйс па маршруце Мінск - Масква.

Паважаныя калегі і дарагія сябры!
Ад імя ўсяго калектыву Белгідрамета і ад мяне асабіста віншую вас са святам! Жадаю здароўя, заваявання новых вышынь, выдатных умоў надвор'я, чыстага і бясхмарнага неба, удалых рэйсаў і паспяховага выканання прафесійных задач.
Шчасця вашым сем'ям і ўсім вашым блізкім, якія заўсёды чакаюць вашага вяртання дадому.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў