З 16 па 22 верасня 2025 года Белгідрамет прыняў удзел у экалагічнай акцыі «Тыдзень мабільнасці» – штогадовай ініцыятыве, накіраванай на прасоўванне экалагічна чыстых відаў транспарту і павышэнне дасведчанасці аб іх уздзеянні на навакольнае асяроддзе.
У рамках гэтай кампаніі аддзел маніторынгу атмасфернага паветра службы маніторынгу навакольнага асяроддзя Белгідрамета правёў 20 і 22 верасня 2025 года маршрутнае абследаванне стану атмасфернага паветра ў ключавых пунктах Мінска, узгодненых з Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Пасля чаго былі праведзены выпрабаванні атрыманых проб.
20 верасня былі праведзены замеры ў раёне парку Горкага, на скрыжаванні вуліц Я.Коласа і Кульман, а таксама ў раёне Музея валуноў. Канцэнтрацыя дыяксіду азоту ў раёне парка Горкага і на скрыжаванні вуліц Я.Коласа і вул.Кульман склала ад 0,1 да 0,18 ГДК, тады як у раёне Музея валуноў яна была ніжэй мяжы выяўлення метаду. Канцэнтрацыя аксіду вугляроду вар'іравалася ад 0,05 да 0,38 ГДК. Канцэнтрацыя фармальдэгіду ва ўсіх трох пунктах склала ніжэй мяжы выяўлення метаду.
22 верасня было зафіксавана паляпшэнне якасці паветра. канцэнтрацыя дыяксіду азоту знізілася і склала ад 0,08 да 0,14 ГДК у раёне парка Горкага і на скрыжаванні вуліц Я.Коласа і вул.Кульман. У раёне Музея валуноў узровень дыяксіду азоту застаўся ніжэй мяжы выяўлення. Канцэнтрацыя аксіду вугляроду таксама нязначна знізілася, склаўшы ад 0,05 да 0,37 ГДК. Узровень фармальдэгіду застаўся ранейшым – ніжэй мяжы выяўлення.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies