Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
08.07.2022

Халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі на працягу бліжэйшага тыдня

На гэтым тыдні ў Беларусі адбылась перабудова атмасферных працэсаў: трапасферны грэбень, які забяспечвае паступленне ў нашу краіну гарачага паветра, адышоў на ўсход, і яго месца заняла трапасферная лагчына, якая працягнулася з поўначы Скандынавіі да Балкан. Пры гэтым змена надвор'я суправаджалась актыўнай навальнічнай дзейнасцю з моцнымі ліўнямі і ўзмацненнем ветру да моцнага парывістага.

На маючых адбыцца выхадных захаваецца няўстойлівае, умерана цёплае надвор'е з тэмпературным фонам каля і на 1-2 градусы ніжэй за кліматычную норму. 
У суботу, 9 ліпеня, пачынаючы з заходніх рэгіёнаў, праз тэрыторыю Беларусі будзе перамяшчацца атмасферны фронт, які абумовіць ноччу месцамі па захадзе, а раніцай і днём ужо ў многіх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах не выключаны слабыя туманы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе + 8 + 14, месцамі будзе і да + 16, дзённыя максімумы тэмператур апынуцца ў межах + 21 + 27.

У нядзелю, 10 ліпеня ў няўстойлівай паветранай масе ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах не выключаны навальніцы. Начныя мінімумы тэмпературы апынуцца ў межах + 9 + 15, днём пры гэтым будзе ад +18 да +25.
Пачатак наступнага тыдня не прынясе паляпшэння ўмоў надвор'я. Паступленне прахалоднага паветра на тэрыторыю нашай краіны працягнецца, а дажджы і шчыльная воблачнасць будуць перашкаджаць дзённаму прагрэву. Таму тэмпературны фон будзе ў асноўным на 1-3 градусы ніжэй кліматычнай нормы, месцамі – каля яе. У начныя гадзіны тэмпературны фон складзе + 9 + 16, днём пры гэтым будзе +17 +23, днём у аўторак і сераду ў дажджах месцамі будзе не вышэй +15 +16.

Найбольш інтэнсіўныя і працяглыя ападкі чакаюцца ў аўторак і сераду (12-13 ліпеня), калі ўмовы надвор'я на тэрыторыі нашай краіны будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона, які, паводле папярэдніх ацэнак, сфармуецца над поўднем Расіі і будзе змяшчацца ў паўночна-заходнім напрамку ўздоўж нашых усходніх межаў. Пры гэтым дажджы будуць суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. 

Варта адзначыць, што ў выпадку выхаду цыклонаў, вельмі важным з'яўляецца прагноз траекторыі яго зрушэння. Таму прагнозы на пачатак наступнага тыдня будуць удакладняцца і, у выпадку неабходнасці, дапаўняцца папярэджаннямі аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з'явах. Таму вельмі важна сачыць за абнаўленнем метэаралагічнай інфармацыі на сайтах Белгідрамета, сацыяльных сетках і ў мабільным дадатку "Надвор'е ў кішэні".
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў