Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
24.06.2022

Заключны тыдзень чэрвеня ў Беларусі будзе гарачым!

На будучых выхадных тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Таму чакаецца сухое і вельмі цёплае надвор'е. У ноч на суботу мінімальныя значэння тэмпература паветра складуць + 11 + 17, днём пры гэтым будзе +25 +30. У нядзелю стане яшчэ на пару градусаў цяплей.
У пачатку наступнага тыдня магутны вышынны трапасферны грэбень, працягнуўшыся з поўначы Афрыкі да поўначы Скандынавіі, будзе спрыяць паступленню гарачага трапічнага паветра ў сярэднія шыраты. Таму ў Беларусі спякота яшчэ ўзмоцніцца і захаваецца да канца чэрвеня. У начныя гадзіны тэмпература паветра па краіне ў асноўным будзе знаходзіцца ў межах ад + 14 да + 22, днём пры гэтым пераважныя дзённыя максімумы складуць + 27 + 34, па папярэдніх прагнозах у сераду ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе ёсць верагоднасць таго, што значэнні максімальнай тэмпературы паветра дасягнуць адзнакі +35 +36.
Пры гэтым у аўторак-чацвер (28-30 чэрвеня) у асобных раёнах краіны не выключаны лакальныя кароткачасовыя навальнічныя дажджы.
 
 У сувязі з надыходзячымі гарачымі ўмовамі надвор'я Белгідрамет рэкамендуе:
* днём зачыняць вокны аканіцамі і шторамі, і адкрываць іх толькі на ноч. Па магчымасці, у гадзіны найбольшага павышэння тэмпературы, неабходна заставацца дома і карыстацца кандыцыянерам;
* штодзень выпіваць 1,5 – 2 літра вады, пазбягаць ўжывання алкаголю, а таксама напояў, якія змяшчаюць кафеін і вялікую колькасць цукру;
* насіць галаўны ўбор і вопратку светлых тонаў, абмежаваць знаходжанне на сонцы;
* штодзённы рацыён харчавання змяніць на летні салат, мінеральную ваду, сокі і халодныя супы.
• кіроўцам не рэкамендуецца садзіцца за руль у сонцапёк, калі аўтамабіль не абсталяваны кандыцыянерам.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў