Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
11.01.2024

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 4 - 11 студзеня 2024 года

 
Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 4 па 11 студзеня 2024 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без зменаў.

Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну (10 мкР/гадзіну), у Магілёве – 0,13 мкЗв/гадзіну (13 мкР/гадзіну), што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,40 мкЗв/гадзіну (40 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,18 мкЗв/гадзіну (18 мкР/гадзіну).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў