Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 28 жніўня па 4 верасня 2025 г. радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без зменаў.
Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брэсце, Віцебску, Гродна, Мінску – 0,10 мкЗв/г, у Гомелi – 0,11 мкЗв/г, у Магілёве – 0,12 мкЗв/г што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,49 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,18 мкЗв/г.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies